Аляксандр Дзяткоў напісаў скаргу на дзеянні бабруйскіх міліцыянтаў

22 жніўня 2016 14:55  |  Галоўныя навіны

Аляксандр Дзяткоў напісаў скаргу на дзеянні бабруйскіх міліцыянтаў

Актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксандр Дзяткоў разам з каардынатарам БХД Таісіяй Кабанчук і прадстаўніком АГП Алегам Жалновым 22 жніўня наведалі пракуратуру Бабруйску, дзе напісалі скаргу на дзеянні міліцыянтаў.

Нагадаем, што 17 жніўня бабруйскія міліцыянты без тлумачэнняў выцягнулі са сваёй кватэры Аляксандра Дзяткова, завезлі яго ў аддзяленне, а потым у Жлобін, дзе выпусцілі.

Пры гэтым актывіста збівалі, абражалі і прымушалі сазнацца ў нібыты ўчыненым злачынстве.

Болей навін