У Глуску ідэолаг перашкаджаў актывістам БХД збіраць подпісы грамадзян (фота)

24 жніўня 2016 12:29  |  Палітыка

У Глуску ідэолаг перашкаджаў актывістам БХД збіраць подпісы грамадзян (фота)

Хрысціянскія дэмакраты Бабруйшчыны 23 жніўня наведалі Глуск, Асіповічы і Клічаў, у якіх балатуецца прамоўца БХД Александрына Сьянава.

Падчас візіту актывісты занеслі ў рэдакцыі мясцовых газет праграмы кандыдата для іх размяшчэння, збіралі подпісы па хвалюючых праблемах і запісвалі жыхароў у назіранне.

У Глуску намеснік начальніка ідэалагічнага аддзелу Сяргей Слічонак спрабаваў перашкодзіць працы актывістаў, заяўляючы, што яны не могуць праводзіць пікет без узгаднення, пры тым, што пікет ніхто і не праводзіў.

“Я сказала ,каб выклікаў міліцыю, калі мы парушаем. Тады ён супакоіўся і сказаў, што мы толькі і хочам справакаваць яго. На гэта я адказала, каб не перашкаджаў працаваць, ішоў у свой кабінет і вывучаў заканадаўства. Ён так і зрабіў”, – паведаміла кіраўнік аргкамітэту БХД па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.

Болей навін