У Магілёве адбылася сустрэча з выбаршчыкамі і новымі сябрамі БХД (фота)
У Магілёве 23 жніўня адбыліся сустрэчы прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Магілёўскай-Цэнтральнай акрузе № 85 Алега Аксёнава з выбаршчыкамі і сябрамі каманды.
Падчас сустрэч выступілі сам Алег Аксёнаў, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, прамоўцы БХД Андрэй Бодзілеў, Таццяна Шамбалава. Былі абмеркаваныя планы і падведзеныя прамежкавыя вынікі кампаніі.
Падчас збору подпісаў каманда Алега Аксёнава і магілёўскі аргкамітэт БХД папоўніліся новымі людзьмі, якія таксама прысутнічалі на сустрэчах.