Віталь Рымашэўскі: у Беларусі дзве праблемы – алкагалізм і Лукашэнка
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі 25 жніўня наведаў Віцебск, дзе прыняў удзел у тэледэбатах у якасці даверанай асобы прамоўцы БХД па Докшыцкай акрузе № 22 Змітра Лупача. Асобным пасылам выступу былі дзве праблемы Беларусі – алкагалізм і Лукашэнк: беларусам трэба часцей мяняць уладу і меней ужываць алкаголь.
Віталь Рымашэўскі заявіў таксама пра неабходнасць рэформаў, пра фальсіфікацыі і пра тое, што змяніць уладу могуць толькі супольныя дзеянні беларусаў.
Прадстаўнік улады па Докшыцкай акрузе – дзеючы старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ад удзелу ў дэбатах адмовіўся.
Тэледэбаты выйдуць у эфір 26 жніўня.