Таццяна Севярынец падала скаргу на выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу апанентам
26 жніўня прамоўца БХД Таццяна Севярынец падала ў Віцебскую-Чкалаўскую №18 выбарчую камісію скаргу на парушэнні праўладным кандыдатам Сяргеем Занько арт.73 “Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь” аб роўнасці правоў і абавязках кандыдатаў.
“Кандыдат Занько парушыў артыкул ў частцы выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу: подпісы ў яго падтрымку збіраліся з пацыентаў паліклінік падчас прыёму дактарамі; выкарыстанне службовага аўтамабілю – “Газелі” АІ 7127 для дастаўкі пікетаў у працоўны час кіроўцы і сябраў каманды, сам кандыдат у адпаведнасці з Кодэксам не браў адпачынак за ўласны рахунак”, – паведаміла bchd.info Таццяна Севярынец.
“У адпаведнасці з артыкулам, камісія мае права пазбавіць Сяргея Занько рэгістрацыі”, – адзначыла яна.