Сяргей Верамеенка: у крызісе людзі вінавацяць персанальна Лукашэнку (фота)
У Гародні праходзяць агітацыйныя пікеты ў падтрымку прамоўцы і каардынатара БХД Міколы Баўсюка. Ужо раздадзена каля 2000 улётак.
Як паведаміў bchd.info каардынатар хрысціянскіх дэмакратаў у Гародні Сяргей Верамеенка, людзі з ахвотай фатаграфуюцца з беларускім сцягам, выказваюцца за неабходнасць тэрміновых пераменаў.
“Нягледзячы на тое, што кампанія парламенцкая, усю заслугу ў ганебнай эканамічнай сітуацыі людзі перакладаюць на Лукашэнку. Сярод тых, хто адкрыта выказваў свае думкі, толькі кожны шосты падтрымлівае палітыку сённяшняй улады. Ну што ж, 16% – вельмі добры рэйтынг для “парламенту”, каторы ужо выбраны, але яшчэ не пачаў працу”, – адзначыў ён.