Алесь Масюк: патрэбныя тэрміновыя перамены, ад якіх выйграюць усе беларусы (відэа)
У Беларусі патрэбныя тэрміновыя перамены, ад якіх выйграюць усе беларусы. Пра гэта ў сваім тэлевыступе заявіў прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Слонімскай акрузе № 58 Алесь Масюк.
Паводле яго, хрысціянскія дэмакраты сумесна з экспертамі распрацавалі праект сістэмных рэформаў у эканоміцы, медыцыне, ЖКГ, пенсійнай і іншых сферах.
“Мы ўпэўненыя, што ўсю сістэму трэба мяняць ужо зараз, інакш нас чакае далейшае пагаршэнне жыцця”, – падкрэсліў прамоўца.