Аляксандр Шарыпаў: няма дзяржаўных грошаў, ёсць грошы народныя (відэа)
Падзенне заробкаў і беспрацоўе, рост коштаў і новыя падаткі, несправядлівыя пенсіі будуць з беларусамі да таго, пакуль мы будзем мірыцца з чыноўнікамі, якія гэтыя праблемы і спарадзілі. Пра гэта ў сваім тэлевыступе заявіў каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Гомельскай вобласці, прамоўца па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе № 33 Аляксандр Шарыпаў.
“Зараз гэтыя выхадцы з наменклатуры зноў ідуць у парламент, хоць ужо некалькі гадоў не могуць знайсці выйсця з крызісу. Для чыноўнікаў крызісу не існуе. За грошы з нашых падаткаў яны ладзяць дарагія сходы, робяць сабе падарункі, будуюць палацы і спецбальніцы, набываюць дарагія аўтамабілі”, – адначыў ён.
“Няма дзяржаўных грошаў, ёсць грошы народныя”, – падкрэсліў прамоўца БХД.