У панядзелак прэс-канферэнцыя лідараў Правацэнтрысцкай кааліцыі
У панядзелак, 29 жніўня, у офісе Руху “За Свабоду” ў Менску па адрасе праспект Незалежнасці 80, кватэра 73 а 16:00 адбудзецца сумесная прэс-канферэнцыя лідараў Правацэнтрысцкай кааліцыі.
Удзел у прэс-канферэнцыі возьмуць Віталь Рымашэўскі (БХД), Анатоль Лябедзька (АГП), Юрый Губарэвіч (РЗС).
Плануецца даць ацэнку выбарчаму працэсу ў Беларусі, распавесці пра планы кампаніі і супрацы правацэнтрыстаў, міжнародную дзейнасць.