Антон Вайцехаў: мала прыйсці і прагаласаваць – трэба абараніць свой голас (відэа)
“На жаль, у Беларусі на выбарах важна не як галасуюць, а як лічаць галасы”, – заявіў падчас свайго тэлевыступу прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Дзятлаўскай акрузе № 56 Антон Вайцехаў.
“Таму сёння мала прыйсці і прагаласаваць – трэба абараніць свой голас. Не дапусціць фальсіфікацый”, – адзначыў прамоўца.
Ён заклікаў усіх, каму не абыякавы лёс Беларусі, далучыцца да яго каманды і да незалежнага назірання.
Нагадаем, што БХД удзельнічае ў назіранні ў межах кампаніі “Права выбару”.