Таццяна Малашчанка: большасць беларускіх вуліцаў і плошчаў носяць імёны катаў беларускага народу (відэа)
Большасць беларускіх вуліцаў і плошчаў носяць імёны катаў беларускага народу. Пра гэта ў тэлевыступе заявіла прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Баранавіцкай сельскай акрузе № 7 Таццяна Малашчанка.
“Імперская акупацыйная ўлада знішчыла нашу культуру. Зганьбіла нашу мову. Адабрала нацыянальныя каштоўнасці. Прысвоіла нашу гісторыю. Забіла нашу эліту. Навязала нам чужынскую ідэалогію”, – адзначыла яна.
Пры гэтым прамоўца БХД распавяла пра змаганне за права сваіх дзяцей навучацца ў Беларусі на беларускай мове – у садках, у школе, ва ўніверсітэце. “Каб навучацца ў нацыянальным універсітэце, трэба з’ехаць з краіны, як зрабіла мая старэйшая дачка. Так робяць шмат маладзёнаў, але яны патрэбныя сваёй краіне, інакш Беларусь застанецца без будучыні”, – падкрэсліла Таццяна Малашчанка.