Правацэнтрысты заклікаюць 1 верасня на Еўрапейскі пікет
Правацэнтрысты (Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Рух “За Свабоду”, Аб’яднаная грамадзянская партыя) заклікаюць грамадзян на Еўрапейскі пікет, які пачнецца 1 верасня а 17:00 у Менску ля ЦУМа.
А 18:30 адбудзецца пікет супраць цэнзуры на БТ насупраць Белтэлерадыёкампаніі (Макаёнка 9). Паміж гэтымі пікетамі усе жадаючыя змогуць прайсціся па пікетах, выстаўленых на акругах правацэнтрыстаў Максіма Гацака (БХД) і Юрася Губарэвіча (РЗС), якія будуць выстаўленыя ўздоўж праспекту Незалежнасці ад ЦУМа да Макаёнка, 9.
“На жаль, у Беларусі не адбылося ніякіх зменаў выбарчага заканадаўства, працягваецца цэнзура на нацыянальных каналах. Беларускія дзяржаўныя СМІ выпускаюць неканкурэнтназдольную прадукцыю. Яны няздольныя канкураваць нават з расейскімі СМІ і выконваюць выключна ідэалагічную і прапагандысцкую замову ўладаў. Таму правацэнтрысты, карыстаючыся магчымасцямі гэтай кампаніі, заклікаюць усіх прыйсці з бел-чырвона-белымі і еўрапейскімі сцягамі на пікет каля ЦУМа і наведаць усе пікеты ўздоўж праспекту, завяршыўшы пікетаваннем Белтэлерадыёкампаніі на Макаёнка, 9”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.