У Гродзенскай школе пройдуць дэбаты кандыдатаў у дэпутаты
Гродзенскія хрысціянскія дэмакраты запрашаюць выбарцаў і прадстаўнікоў СМІ на сустрэчы з прамоўцам БХД па акрузе №52 Міколам Баўсюком.
Сустрэчы адбудуцца 4-5 верасня, паведаміў bchd.info каардынатар БХД у Гародні Сяргей Верамеенка.
4 верасня сустрэча пачнецца а 17:00 у ДК “Колерліц” (“Цветлит”) па вуліцы Дзяржынскага 41/1.
А 5 верасня а 19:00 у СШ № 32 па вуліцы Ліможа, 11 адбудуцца дэбаты кандыдатаў па акрузе № 52 Міколы Баўсюка, Валерыя Кіселя, Тамары Даўгашэй і Сяргея Мякекі.