Бабруйскія актывісты замест сустрэч у залах пайшлі проста да выбаршчыкаў
Бабруйскія прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі адмовіліся ад правядзення сустрэч з выбаршчыкамі і замест гэтага накіраваліся проста да выбаршчыкаў. Пра гэта паведаміла прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Бабруйскай-Ленінскай акрузе № 78 Таісія Кабанчук.
“Мы адмовіліся ад сустрэч у залах, бо прыходзіць няшмат людзей, а рэсурсы вялікія на гэта патрэбныя. Замест гэтага мы ідзём да выбаршчыкаў па месцы іх пражывання, адпачынку, да дзіцячых пляцовак, у паркі, у двары. Просты дыялог дае вельмі станоўчыя вынікі. Людзям вельмі падабаецца, што кандыдат сам да іх прыйшоў. Бачаць людзей яго каманды. Жывая размова пра набалелае і як вынік – падтрымка бабруйчан”, – адзначыла яна.