Таццяна Севярынец: дзеянні ўладаў нагадваюць пацёмкінскія вёскі (відэа)

05 верасня 2016 18:20  |  Палітыка

Таццяна Севярынец: дзеянні ўладаў нагадваюць пацёмкінскія вёскі (відэа)

Многія дзеянні сённяшніх уладаў Беларусі нагадваюць сабой пацёмкінскія вёскі. Пра гэта на канале “Белсат” падчас тэледэбатаў на тэму стану беларускай мовы, свядомасці і культуры заявіла прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе № 18 Таццяна Севярынец.

“Прафанацыя ва ўсім. Чаго хочаце? Вось шыльда па-беларуску. Ну адкрыем вам, калі так хочаце, адзін беларускамоўны клас. Не! Мяняць трэба ўсю сістэму”, – адзначыла яна.

Болей навін