Антон Войцехаў: беларусы павінны бачыць свае назапашванні, адкладзеныя на пенсію (відэа)
Кожны беларус павінен мець асабісты рахунак, з дапамогай якога ён зможа бачыць свае назапашванні, адкладзеныя на пенсію. Пра гэта падчас тэледэбатаў заявіў прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Дзятлаўскай акрузе № 56 Антон Войцехаў.
Таксама ў сваёй прамове ён выступіў за развіццё прыватнага малога і сярэдняга бізнэсу ў Беларусі.
У прыватнасці, неабходна развіваць прыватны бізнэс у сферы ЖКГ, што дапаможа знізіць выдаткі на камунальныя паслугі.