Віталь Рымашэўскі назваў дзве самыя галоўныя праблемы беларусаў (відэа)

05 верасня 2016 18:26  |  Палітыка

Віталь Рымашэўскі назваў дзве самыя галоўныя праблемы беларусаў (відэа)

Няма грошаў дзяржаўных, ёсць грошы народныя. Пра гэта заявіў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, які выступіў на тэледэбатах у якасці даверанай асобы прамоўцы БХД па Грушаўскай акрузе № 99 Пятра Барысава.

“І сёння мы бачым, як яны выдаткоўваюцца. Замест новых лякарань, замест заробку дактарам – новыя палацы прэзідэнта”, – адзначыў ён.

“Вельмі шмат праблем сёння. Трэба рэфармаваць і беларускую эканоміку, і беларускую медыцыну, і пенсійную сістэму. Але ў Беларусі дзве самыя галоўныя праблемы: беларусы занадта часта п’юць і занадта рэдка мяняюць прэзідэнтаў”, – падкрэсліў сустаршыня БХД.

Болей навін