Андрэй Бодзілеў: чыноўнікі жыццё беларусаў палепшыць не ў стане (відэа)
Дзеючы склад беларускага парламенту не прыняў ніякіх зменаў, якія б маглі змяніць жыццё беларусаў да лепшага. Пра гэта заявіў у сваім звароце да выбаршчыкаў прамоўца БХД па Магілёўскай-Ленінскай акрузе № 84 Андрэй Бодзілеў.
“Усё гэта таму, што ў нашай краіне існуе сістэма, пабудаваная на вобраз і падабенства СССР. Сістэма, якую трэба мяняць і якую чыноўнікі і людзі вы ўладзе змяніць не ў стане, бо гэтая сістэма працуе толькі для іх улады”,- адзначыў ён.
Паводле яго, змяніць сістэму і палепшыць жыццё беларусаў могуць толькі тыя, хто сапраўды клапоціцца пра простых грамадзян.