7 верасня – форум “Свабоду палітвязням!”
У сераду 7 верасня а 18.00 у Менску па адрасе Кульман 4 (прафсаюз РЭП) пачнецца форум “Свабоду палітвязням!”. Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца грамадскія лідары, кіраўнікі партыяў, праваабаронцы, дыпламаты, актывісты і прадстаўнікі прэсы.
“Судзяць Пальчыса і Кондруся, катуюць у турмах Жамчужнага, Бандарэнку ды іншых, робяць ператрусы і дапытваюць сваякоў нашых герояў-дабраахвотнікаў”, – нагадваюць арганізатары.
Падчас форума можна будзе падтрымаць палітвязняў, падпісаць паштоўку, ахвяраваць сем’ям.
– Асаблівасцю гэтага форума будзе разгляд пытання пра пераслед сваякоў і сябраў беларускіх дабраахвотнікаў, якія абараняюць незалежнасць Украіны, – кажа адзін з арганізатараў форума сустаршыня БХД Павел Севярынец, – Запрашаем зацікаўленых і журналістаў. Уваход вольны.