У Гомелі кандыдаты ў дэпутаты просяць правесці галосны падлік галасоў
5 верасня незалежныя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шарыпы (БХД), Аляксандр Дзенісенка (БСДП (Г)) і Юры Глушакоў (БПЗ) аднеслі ў акруговую выбарчую камісію Гомельскай-Цэнтральнай акругі № 33 прапанова «Аб адкрытым і галосным падліку галасоў».
У прыватнасці, прапануецца старшыні акруговай камісіі рэкамендаваць старшыням участковых камісій 33-га выбарчай акругі прыняць рашэнне «Аб парадку падліку галасоў», каб наблізіць выбарчую працэдуру па падліку галасоў да духу і літары Выбарчага кодэкса РБ, а таксама практык, існуючых у Расеі, Казахстане, Украіне.
«Асабіста я ўдзельнічаў у назіранні ў 2012, 2014 і 2015 гадах і заўсёды мы, незалежныя назіральнікі, падавалі ў свае ўчастковыя камісіі аналагічныя прапановы і ніколі гэтыя прапановы не прымаліся. Мы, усе без выключэння, ведаем, што ў нашай краіне не важна, як людзі галасуюць, а важна, як лічаць галасы», – адзначыў Аляксандр Шарыпы.