На мяжы затрымалі Віталя Рымашэўскага і Анатоля Лябедзьку

08 верасня 2016 10:17  |  Галоўныя навіны

На мяжы затрымалі Віталя Рымашэўскага і Анатоля Лябедзьку

З беларускага боку беларуска-літоўскай мяжы затрымалі аўтамабіль, у якім знаходзіліся сустаршыня аргкамітэту партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі і старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Па словах сустаршыні БХД, аўтамабіль затрымалі з прычыны прыкладна 20-і ўлётак кандыдатаў Правацэнтрысцкай кааліцыі, што ляжалі ў аўтамабілі. Перадусім іх зацікавалі ўлёткі прамоўцы АГП Ірыны Давідовіч, супернікам якой на акрузе з’яўляецца начальнік Смаргонскай памежнай групы.

Палітыкі накіроўваліся ў Вільню на канферэнцыю з удзелам Еўрапейскай народнай партыі. Зараз яны знаходзяцца на мяжы.

Болей навін