У Гродне ў газеце кандыдату БХД змянілі імя, а графік сустрэч напісалі мікраскапічным шрыфтам
Усе сябры БХД Гродна задзейнічаныя у назіранні па 51-й акрузе, а пасля назірання выходзяць на пікеты ў падтрымку сябра БХД Міколы Баўсюка.
“Адчуваецца вялікая падтрымка выбаршчыкаў і недавер да прызначанага кандыдата Тамары Далгашэй”, – адзначыў сам прамоўца.
Пры гэтым ён адзначыў і несумленныя правілы гульні ўладаў у падтрымку прызначанай кандыдаткі. Так, надрукаваны на сайце гарвыканкама графік сустрэчаў вельмі выразны у Далгашэй і амаль незаўважны ў Баўсюка. А ў газеце з праграмай кандыдату ад БХД змянілі імя – замест Мікалая напісалі Міхаіл, хоць рэдакцыі у электронным выглядзе падалі правільную інфармацыю.
“На сустрэчах Далгашэй, на якія зганяюць людзей падчас працы, напрыклад, у дзіцячым садку, выбаршчыкі выказваюць ёй недавер і кажуць, што не будуць за яе галасаваць”, – паведаміў Мікола Баўсюк.