Вольга Кавалькова на дэбатах: чаму грошы на планшэты чыноўнікам знайшліся, а на чыстую ваду – не? (відэа)
Як так здарылася, што ў бюджэце Менска грошы на арганізацыю Усебеларускага сходу, на планшэты і іншыя падарункі чыноўнікам знайшліся, а на перавод Фрунзенскага і іншых раёнаў на чыстую ваду – не.
Такое пытанне падчас тэледэбатаў сярод кандыдатаў па Дамброўскай акрузе № 103 задала дэпутату Менгарсавету Віталю Місяўцу прамоўца БХД, лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова.
На гэта дзеючы дэпутат здолеў сказаць толькі тое, што абяцаў вырашыць гэтае пытанне, яшчэ калі балатаваўся ў гарадскі савет, што на гэта трэба шмат сродкаў і пакуль іх няма. Чаму 500 тыс. даляраў з’явіліся на падарункі чыноўнікам, ён не адказаў.