Бабруйчанам прапанавалі паставіць дыягназ уладам (фота)
У Бабруйску 9 верасня прайшоў у межах кампаніі “За якасную медыцыну” пікет прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Бабруйскай-Ленінскай акрузе № 78 Таісіі Кабанчук пад назвай “Вылечым усіх”.
Актывісты прапаноўвалі мінакам паставіць дыягназ эканоміцы, сістэмам адукацыі і медыцыны ў Беларусі, працы ЦВК і парламенту.
“Вынік так: у эканомікі перадсмяротныя канвульсіі, адукацыя -у прастрацыі, парламент у ступары, у аховы здароўя – анемія, а ў ЦВК – старэчы маразм”, – адзначыла Таісія Кабанчук.