У Маладзечне прадпрымальнікам распавялі, як абараніцца ад неабгрунтаванага пераследу

11 верасня 2016 14:49  |  Палітыка

У Маладзечне прадпрымальнікам распавялі, як абараніцца ад неабгрунтаванага пераследу

У Маладзечне прайшла сустрэча прадпрымальнікаў, на якой юрыст Аляксей Хвосцік распавёў прысутным, што такое адміністрацыйны працэс, як абараніцца ад неабгрунтаванага пераследу, як абскардзіць адміністрацыйнае спагнанне і г.д.

Бізнэсоўцы, у сваю чаргу, прыводзілі свае прыклады з жыцця, агучвалі факты адміністрацыйнага пераследу, задавалі шматлікія пытанні, паведаміў каардынатар БХД у Маладзечне Раман Ганчароў.

Напрыканцы прапанавалі прадпрымальнікам збіраць подпісы у абарону прадпрымальнікаў. Раздалі падпісныя лісты.

Болей навін