Кандыдата ад БХД у Воршы выдалілі з участка, дзе ён назіраў
Прамоўцу Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па 26-й Аршанскай Дняпроўскай акрузе Яўгена Анішчанку выдалілі з участка, куды ён прыйшоў назіраць за падлікам галасоў.
Інцыдэнт адбыўся на 39-м участку, старшынём камісіі якога з’яўляецца старшыня аддзелу адукацыі Аршанскага райвыканкаму Андрэй Загурскі, а праўладнымі назіральнікамі – настаўнікі, інакш кажучы, яго падначаленыя.
Спачатку кандыдат падышоў на адлегласць за два метры ад стала, дзе праходзіў падлік галасоў, пасля чаго падлік спынілі, а яму вынеслі папярэджанне – маўляў, перашкаджае працы камісіі. Калі Яўген Анішчанка другі раз устаў з крэсла, яму вынеслі другое папярэджанне і выдалілі з участку. Усе абвінавачванні прамоўца БХД лічыць надуманымі і накіраванымі на спрашчэнне фальсіфікацыі выбараў.