У Маладзечне рабочым распавялі пра шляхі выхаду Беларусі з крызісу

10 верасня 2016 17:51  |  Палітыка

У Маладзечне рабочым распавялі пра шляхі выхаду Беларусі з крызісу

У Маладзечне на пляцоўцы перад уваходам на Завод парашковай металургіі сябры БХД правялі правацэнтрысцкі пікет. Каардынатар БХД Раман Ганчароў распавядаў мінакам аб прапановах Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па рэфармаванні беларускай эканомікі і шляхах выйсця з глыбокага эканамічнага крызіса, у якім апынулася Беларусь.

“Людзі, сярод якіх было шмат рабочых завода ЗПМ, з цікавасцю падыходзілі да пікета, разбіралі нашы ўлёткі і прасілі ўзяць болей, каб перадаць калегам. Пагаршэнне эканамічнага становішча сёння адчувае кожная беларуская сям’я. Маладзечненскі раён увогуле займае адно з першых месцаў у краіне па ўзроўні беспрацоўя. Беларуская хрысціянская дэмакратыя мае ясны і дзейсны пакрокавы план па выхадзе Беларусі з эканамічнага крызісу”, – адзначыў Раман Ганчароў.

Болей навін