У Маладзечне на правацэнтрысцкім пікеце збіралі подпісы ў абарону прадпрымальнікаў
Падчас правацэнтрысцкага пікета 9 верасня, які прайшоў недалёка ад уваходу на кірмаш Маладзечанскага РайПА, сябры БХД збіралі подпісы пад калектыўным зваротам у абарону беларускіх прадпрымальнікаў.
“Штрафы і канфіскацыі, якія сёння ўжываюцца падатковымі органамі РБ у дачыненні да юрыдычных і фізічных асобаў, абсалютна празмерныя і часта прызначаюцца па фармальных і надуманых прычынах з мэтай незаконнага завалодання маёмасцю. Мы патрабуем неадкладна спыніць існуючую практыку”, – заявіў каардынатар БХД у Маладзечне Раман Ганчароў.
“Падчас пікета да нас падыходзілі і самі прадпрымальнікі, якім мы перадавалі памятку аб тым, як сябе паводзіць і што рабіць, калі да вас прыйшла праверка. Памятку-інструкцыю распрацаваў кіраўнік камітэта падтрымкі прадпрымальніцтва “Салідарнасць” Мікалай Аўтуховіч”, – адзначыў ён.