БХД рыхтуецца адзначыць 100-годдзе

20 верасня 2016 09:02  |  Галоўныя навіны

БХД рыхтуецца адзначыць 100-годдзе

Нацыянальная Рада Беларускай хрысціянскай дэмакратыі 18 верасня зацвердзіла план адзначэння 100-годдзя БХД.

ПЛАН АДЗНАЧЭННЯ 100-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ.

1. Сустрэчы з актывам БХД, грамадскасцю, краязнаўцамі з мэтай падрыхтоўкі мемарыяльных мерапрыемстваў у Менску, Вільні, Віцебску, Гомелі, Гародні, Магілёве, Бабруйску, Воршы, Пінску, Баранавічах, Кобрыне, Бярозе, Івацэвічах, Пружанах, Слоніме, Поразаве, Свіслачы, Ваўкавыску, Наваградку, Лідзе, Іўі, Смаргоні, Ашмянах, Гальшанах, Кушлянах, Барунах, Крэве, Дзісне, Друі, Германавічах, Глыбокім, Мілашове, Барадзенічах, Сянне, Ушачах, Смілавічах, Барысаве, Маладэчне, Мёрах, Браславе, Полацку, Ветрыне, Лужках, Шаркаўшчыне, Стоўбцах, Уздзе, Вілейцы, Докшыцах, Плешчаніцах , Беластоку і іншых мясцінах – верасень 2016 – люты 2017.

2. Выраб і распаўсюд буклетаў пра жыццё і дзейнасць 50-і найбольш выбітных асобаў гістарычнай БХД – верасень 2016 – травень 2017.

3. Падрыхтоўка і выданне кнігаў “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” і зборніка біяграфіяў “100 асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі” – друк да 15.02.2017

4. Гістарычныя экскурсіі для вернікаў, святароў, сябраў і прыхільнікаў БХД у Менску і 30 гарадах Беларусі – люты – снежань 2017.

5. Усталяванне мемарыяльных дошак і асвячэнне памятных крыжоў у памяць пра дзеячаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, збор подпісаў за перайменаванне вуліцаў, а таксама прэзентацыі кнігі і зборніка біяграфіяў у Менску і 40 гарадах Беларусі – з лютага па снежань 2017.

6. Канцэртны тур, прысвечаны 100-годдзю БХД – з сакавіка па снежань 2017

7. Гістарычная канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю БХД – травень 2017.

8. Правядзенне юбілейнага З’езду БХД 27 траўня 2017 г.

9. Літаратурная вечарына “Творцы БХД” – прымеркаваная да 500-годдзя Бібліі 6 жніўня 2017 года.

10. Святкаванне 100-годдзя газеты “Крыніца” 21 кастрычніка 2017 г.

11. Навукова-практычная канферэнцыя “Нацыянальная ідэя” 6 лістапада 2017 г.

12. Адукацыйная ініцыятыва “Школа БХД”.

13. Друк і распаўсюд партыйнай прадукцыі (Праграма, законапраекты “Урад для народа”, календары, буклеты, значкі і да т.п.)

Болей навін