Хрысціянскія дэмакраты: выбары нельга лічыць легітымнымі
Нацыянальная Рада Беларускай хрысціянскай дэмакратыі на сваім пасяджэнні 18 верасня прыняла заяву пра тое, што парламенцкія выбары, якія прайшлі ў Беларусі, нельга лічыць легітымнымі, дэмакратычнымі і свабоднымі, а на ўсіх 110-і акругах улада мела магчымасць прызначаць вынікі выбараў.
Таксама хрысціянскія дэмакраты пацвердзілі свой стратэгічны прыярытэт у супрацы ў межах Правацэнтрысцкай кааліцыі і заклікаюць да стварэння альтэрнатыўнага народнага парламенту, у склад якога мусяць увайсці ўсе тыя, у каго незаконна была аднятая перамога, а таксама ўсе рэгіянальныя лідары, што праводзяць кампаніі ў абарону правоў беларусаў.
Нагадаем, што заяву аб непрызнанні выбараў падпісалі прамоўцы Правацэнтрысцкай кааліцыі, у тым ліку і Ганна Канапацкая, напярэдадні афіцыйнага дня галасавання.