27 верасня – адкрыццё помніка Алесю Чаркашыну

22 верасня 2016 09:13  |  Галоўныя навіны

27 верасня – адкрыццё помніка Алесю Чаркашыну

У аўторак 27 верасня на могілках у Камяніцы-Жыравецкай пад Брэстам адбудзецца адкрыццё помніка дабраахвотніку-капэлану, былому кіраўніку Брэсцкай арганізацыі БХД , які загінуў у жніўні 2015 года на Данбасе, Алесю Чаркашыну.

27 верасня – дзень нараджэння Алеся, яму споўнілася б 34 гады.

У плане мерапрыемства – выступы бацькоў, сяброў і паплечнікаў Алеся, прагляд фільма пра дабраахвотнікаў у зоне АТО.

Пачатак мерапрыемства – 14.00.

Болей навін