У Маладзечне ў Клубе імя Андрэя Цікоты распавядуць пра Міколу Ермаловіча
23 верасня ў Маладзечне адбудзецца паседжанне Клубу імя Андрэя Цікоты.
Другое па ліку паседжанне гісторыка-патрыятычнага клубу, арганізаванага “Маладым Фронтам”, будзе прысвечанае жыццю і дзейнасці славутага беларускага гісторыка – Міколы Ермаловіча.
Ганаровы госць клубу – гісторык, пісьменнік, навуковец, сябра Нацыянальнай Рады БХД Анатоль Астапенка.
Ужо ў гэту пятніцу запрашаем усіх, хто цікавіцца беларускай гісторыяй, прыйсці ў 18.30 да сядзібы Алеся Капуцкага па вуліцы Чыстая, дом 26.