Яўген Анішчанка: асфальт на школьным стадыёне не мянялі 30 гадоў
Каардынатар БХД у Оршы Яўген Анішчанка, чыя дачка наведвае СШ № 20, даслаў у рэдакцыю Orsha.eu фатаграфіі стадыёна СШ № 20. Тое нікчэмнае асфальтавае пакрыццё, якое вы бачыце, пакладзена ў далёкім 1987 годзе. З тых часоў яно не абнаўлялася. Праводзіць заняткі фізкультуры на стадыёне з такім асфальтам проста небяспечна.
Тым не менш, 20-я школа, як і іншыя школы горада, была паспяхова прызнана гатовай да 2016/2017 навучальнага года. На яе падрыхтоўку, па інфармацыі начальніка аддзела адукацыі Аршанскага райвыканкама Андрэя Загурскага, было затрачана больш за 11 тысяч дэнамінаваных рублёў.
Праўда, бацькі ніяк не могуць зразумець, на што ж выдаткоўваюцца гэтыя грошы. У мінулым годзе за грошы бацькоў у клас быў набыты ноўтбук. кулер, дошка, шпалеры. А дзе ж дзяржаўныя грошы?