Запрашаем на Круглы стол “Як спыніць прававое бязмежжа ў Беларусі. Артыкул 328 КК РБ”
Асноўная задача круглага стала – абмеркаваць магчымасці супрацы палітычных партый, праваабарончых і грамадскіх аб’яднанняў у справе абароны незаконна асуджаных грамадзян Беларусі.
У круглым стале возьмуць удзел:
ініцыятар стварэння грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328”Ларыса Жыгар, старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, прадстаўнікі ініцыятывы “матчын рух 328” з рэгіёнаў Беларусі, а таксама Руха за Свабоду і Аб’яднанай грамадзянскай партыі, праваабаронцы.
Пачатак круглага стала ў панядзелак, 10 кастрычніка, а 12 00 па адрасе Менск, вул. Чарнышэўскага, 3-39.