Гарадскім уладам Віцебска перадалі подпісы супраць знішчэння парка Партызанскай славы
11 кастрычніка кіраўнік ініцыятывы “Віцебск – горад наш”, каардынатар аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец падала першыя 173 подпісы калектыўнага звароту жыхароў Віцебска у гарвыканкам і гарсавет дэпутатаў.
У калектыўным звароце жыхары просяць перагледзець генеральны план забудовы Віцебска ў частцы пабудовы Паўночнага мосту, для чаго ў парку Партызанскай славы будуць перанесены музей бацькі Міная, легендарнага камандзіра партызанскай брыгады, што месціцца ў гістарычным будынку, мемарыяльны комплекс, будзе знішчаны помнік Уладзіміру Караткевічу. Сам жа парк увогуле страціць сваё існаванне.
Жыхары таксама просяць надаць помніку Уладзіміру Караткевічу статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.