Віталя Рымашэўскага выклікаюць у суд Ленінскага раёна

17 кастрычніка 2016 10:13  |  Галоўныя навіны

Віталя Рымашэўскага выклікаюць у суд Ленінскага раёна

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага сёння, 17 кастрычніка, на 11:30 выклікаюць у суд Ленінскага раёна Менска па п. 3 арт. 23.34 КаАП.

Яму пагражае штраф у памеры 20-50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт за паўторнае парушэнне пры арганізацыі і правядзенні масавых акцый альбо пікетавання.

“У сувязі з чым мяне выклікае Ленінскі суд незразумела, бо на тэрыторыі раёна ніводнага пратаколу на мяне складзена не было. Але, як вядома, беларускім судам непатрэбна законных падстаў, каб асудзіць чалавека. Таму, напэўна, толькі з выраку суду можна будзе даведацца пра прычыны”, – падкрэсліў палітык.

Болей навін