Павел Севярынец распавёў Магілёўцам пра стагоддзе БХД
Сустаршыня БХД Павел Севярынец правёў у Магілёве, у цэнтры “Кола сяброў”, сустрэчу, прысвечаную стагоддзю Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
Арганізавала сустрэчу гарадская арганізацыя БХД на чале з Алегам Аксёнавым.
Севярынец распавёў магілёўцам пра гісторыю БХД і хадэкаў, чый лёс быў звязаны з Магілёвам – біскупа Эдварда Ропа, ксяндза Адама Лісоўскага і доктара Станіслава Грынкевіча.
На сустрэчы прысутнічала больш як 30 чалавек, у тым ліку сябры Нацыянальнай Рады БХД Алег Аксёнаў і Андрэй Бодзілеў, журналіст і грамадскі дзеяч Алесь Асіпцоў.