Севярынец папрасіў віцэ-міністра польскага МЗС падтрымаць незалежныя беларускія медыя
Сустаршыня БХД Павел Севярынец у складзе дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі сустрэўся з віцэ-міністрам польскага МЗС Марэкам Зюлкоўскім, які прыбыў з візітам у Мінск.
Севярынец распавёў польскаму дыпламату пра нерэгістрацыю БХД, дзейнасць прарасейскіх арганізацыяў у Беларусі і патрэбу падтрымкі незалежных СМІ, якія базуюцца ў Польшчы – “Белсату”, “Хартыі-97”, “Радыё Рацыі” ды іншых.