Аляксей Шэін прадставіў у Гародні “Сем камянёў”
25 кастрычніка на гарадзенскай сустрэчы МоваНанова праходзіла прэзентацыя беларускамоўнага перакладу кнігі “Хронікі Нарніі”, паведаміў каардынатар аргкамітэту БХД у Гародні Сяргей Верамеенка.
Запрошаны госць Аляксей Шэін распавёў курсантам пра сусветную і беларускую гісторыю жанру фэнтэзі, а таксама пра сваю кнігу “Сем камянёў”.