У Гародні створаны аргкамітэт да стагоддзя БХД
26 кастрычніка ў Гародні ў офісе БХД адбылася сустрэча, прысвечаная 100-годдзю Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Перад прысутнымі (больш як 20 чалавек) выступілі сустаршыня БХД Павел Севярынец і кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі Мікалай Баўсюк.
З лідараў гістарычнай БХД з Гародняй звязаныя ксёндз-паліглот Уладзіслаў Талочка (фактычна міністр замежных справаў БХД), доктар філасофіі і тэалогіі Язэп Рэшаць, а таксама настаўніца Тэкля Станішэўская.
Сябры БХД стварылі аргкамітэт ушанавання памяці выбітных хрысціянскіх дэмакратаў і дамовіліся адсвяткаваць 130-годдзе гарадзенца Уладзіслава Талочкі (18 лютага 2017 года).