Актывіста БХД незаконна пазбавілі статусу беспрацоўнага
Актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Мёраў Сержука Васільева ў Мёрскім цэнтры занятасці насельніцтва знялі з уліку беспрацоўных. Афіцыйная прычына – за 1,5 гады ён так і не працаўладкаваўся.
Аднак, як адзначыў актывіст, у цэнтры занятасці яму ніводнага разу не прапаноўвалі ніводнага працоўнага месца для магчымага працаўладкавання. Не памятае ён і прапановаў па перавучванні.
Разам з тым на працоўныя месцы, якія знаходзіў сам Сяржук Васільеў, – школьным настаўнікам, музейным работнікам ці бібліятэкарам – яго працаўладкоўваць мёрскія чыноўнікі не захацелі. Актывіст не выключае, што будзе звяртацца ў суд, каб абараніць свае правы.