У Сейме Літвы праходзяць Беларуска-літоўскія міжпартыйныя кансультацыі

11 лістапада 2016 14:20  |  Галоўныя навіны

У Сейме Літвы праходзяць Беларуска-літоўскія міжпартыйныя кансультацыі

Па ініцыятыве Правацэнтрысцкай кааліцыі (Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Рух “За Свабоду”, Аб’яднаная грамадзянская партыя) і літоўскай партыі “Саюз Айчыны – Літоўскія хрысціянскія дэмакраты” ў Сейме Літве зараз праходзяць Беларуска-літоўскія міжпартыйныя кансультацыі.

Бакі абмяркоўваюць пытанні свабоды і фальсіфікацыі выбараў у Беларусі, эканамічную і палітычную сітуацыю ў краіне, а таксама супрацы паміж партыямі Літвы і Беларусі ў 2017 годзе.

“Літоўскія кансерватары – нашыя даўнія партнёры. Сёння яны ў апазіцыі, але вельмі важна, што ў сустрэчы прымаюць удзел як літоўская апазіцыя, так і кіруючая кааліцыя, у тым ліку будучы спікер Сейму Віктарас Пранцкіеціс. Наша пасланне наступнае: у Беларусі няма выбараў, а толькі імітацыя лібералізацыі. 2017 год дае нам шанец прымусіць улады правесці рэформы выбарчай і судовай сістэмы, а таксама правесці мясцовыя выбары па стандартах АБСЕ. Хлусяць тыя, хто кажа, што дэмакратычным краінам у супрацы з Менскам трэба размаўляць асобна пра эканоміку, а асобна пра дэмакратыю. Бо, напрыклад, рэформа судовай сістэмы – гэта першачарговае пытанне і для абароны інвестараў, і грамадзян краіны, і дэмакратычных сілаў. Без дэмакратычных рэформ немагчымы поспех эканамічных рэформ”, – падкрэсліў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

У Сейме Літвы праходзяць Беларуска-літоўскія міжпартыйныя кансультацыі
У Сейме Літвы праходзяць Беларуска-літоўскія міжпартыйныя кансультацыі

Болей навін