У сераду пачатак суду над Кондрусем: запрашаем падтрымаць
У сераду 16 лістапада а 10.30 у Маскоўскім судзе Менску (метро Пятроўшчына) пачнецца суд над палітвязнем Уладзімірам Кондрусем, удзельнікам Плошчы, які месяц трымаў галадоўку.
39-гадовы жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь 14 чэрвеня быў узяты пад варту ў СІЗА МУС №1. Ён абвінавачваецца паводле часткі 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (масавыя беспарадкі).
Запрашаем падтрымаць!