Сеньёрская арганізацыя БХД паспрабуе прабіцца ў СМІ Магілёва
11 лістапада ў Магілёве прайшло пасяджэнне Сеньёрскай арганізацыі мясцовага аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
Яго ўдзельнікі абмеркавалі бягучыя пытанні і распрацавалі стратэгію далейшай дзейнасці.
Да наступнай сустрэчы плануецца распрацаваць артыкулы ў друкаваныя выданні Магілёва пра дзейнасць арганізацыі для прыцягнення новых удзельнікаў, а таксама падрыхтаваць канчатковы варыянт бюлетэня маючай адбыцца працы над сацыяльным праектам “Падзяліся цяплом душы”.