У Маладзечне хочуць назваць вуліцы ў гонар Цікоты, Карузы і Ермаловіча
У Маладзечна прайшоў круглы стол аб ушанаванні памяці дзеячоў хрысціянскай дэмакратыі – генерала каталіцкага ордэна марыянаў Андрэя Цікоты і старшыні ЦК міжваеннай БХД Паўла Карузы.
Удзельнікі мерапрыемства абмяркавалі пераіменаванне вуліц у гонар названых дзеячоў хадэцыі, а таксама гісторыка Міколы Ермаловіча.