Правацэнтрысцкая кааліцыя патрабуе вызвалення Кондруся
Кіраўніцтва Правацэнтрысцкай кааліцыі і Асамблеі народных прадстаўнікоў звярнулася з заявай, у якой патрабуе неадкладнага вызвалення Уладзіміра Кондруся і спынення справы па падзеях 19 снежня 2010 года.
Заява
Правацэнтрысцкая кааліцыя і Асамблея народных прадстаўнікоў патрабуюць неадкладнага вызвалення Уладзіміра Кондруся.
Сёння, 16 снежня 2016 году, распачаты суд над палітвязнем Уладзімірам Кондрусем.
Крымінальная справа супраць Уладзіміра ўзбуджана ў межах справы па падзеях 19 снежня 2010 году ў Мінску, калі ў выніку разгону мірнай дэманстрацыі пратэсту сотні чалавек былі збітыя, затрыманыя і падвергнутыя адміністрацыйным арыштам і крымінальнаму пераследу.
Усе асуджаныя па арт. 293 Крымінальнага кодэксу па падзеях 19 снежня 2010 года былі прызнаныя праваабаронцамі палітычнымі зняволенымі. Патрабаванне аб неадкладным вызваленні ўсіх зняволеных у дзень і пасля выбараў было неднаразова агучана Еўрапарламентам і ПАСЕ.
Мы заяўляем, што расцэньваем крымінальны пераслед Уладзіміра Кондруся як палітычна матываваны, а самога Уладзіміра Кондруся лічым палітычным зняволеным.
Патрабуем:
– неадкладна спыніць судовы пераслед і вызваліць з-пад варты Уладзіміра Кондруся;
– цалкам спыніць вытворчасць па крымінальнай справе па падзеях 19 снежня 2010 года і амніставаць усіх удзельнікаў тых падзей, у тым ліку у дачыненні да былога кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, а таксама да тых, хто дагэтуль вымушаны знаходзіцца за мяжой з-за магчымай пагрозы крымінальнага пераследу;
– рэабілітаваць усіх раней асуджаных палітвязняў .
Патрабуем таксама неадкладнага вызвалення ўсіх іншых палітвязняў у Беларусі, якія знаходзяцца за кратамі.
Наяўнасць палітзняволеных характарызуе беларускі ўрад як антыдэмакратычны, а беларускую судовую сістэму як марыянеткавы рэпрэсіўны орган, накіраваны выключна на абарону дзейснай выканаўчай улады і падаўленне іншадумства.
Разам з беларускай грамадскасцю і міжнароднымі партнёрамі мы пракладзем усе намаганні, накіраваныя на вызваленне палітзняволеных і абарону грамадзян Беларусі ад прававога бязмежжа.
Рада Асамблеі народных прадстаўнікоў:
Юрась Губарэвіч, старшыня руху “За Свабоду”
Анатоль Лябедзька, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Віталь Рымашэўскі, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі