У Магілёве пройдзе сустрэча сяброў Сеньёрскай суполкі БХД
18 лістапада ў 16.00 у Магілёве ў цэнтры “Кола” па адрасе завулак Чкалава, 16 адбудзецца сустрэча сяброў Сеньёрскай суполкі БХД.
У праграме мерапрыемства агляд беларускага народнага календара, шкоднае і карыснае харчаванне, паэтычная старонка, размовы аб жыцці за смачнай гарбатай.
Рады ўсім завітаўшым.