У Віцебску адзначаць стагоддзе БХД (фота)
У Віцебску прайшла сустрэча, прысвечаная 100-годдзю БХД, у якой прыняла ўдзел 25 сяброў, прыхільнікаў хрысціянскай дэмакратыі і жыхароў горада.
Сустаршыня БХД Павел Севярынец распавёў запрошаным пра гісторыю БХД, выбітных хрысціянскіх дэмакратаў ХХ стагоддзя, а таксама пра Язэпа Барадзюлю (правёў 25 гадоў у ГУЛАГу) і Браніслава Туронка (стварыў 15 беларускіх школаў у Браслаўскім павеце), якія вучыліся ў Віцебску.
Віцьбічы стварылі аргкамітэт адзначэння 100-годдзя БХД, запланавалі ўсталяваць крыжы, памятныя шыльды ды дамагацца надання віцебскім вуліцам імёнаў Барадзюлі, Туронка і Астрамовіча.
Акрамя гэтага, Кастусь і Вольга Севярынцы правялі на сустрэчы прэзентацыю “Беларускай хрысціянскай азбукі”. Арганізавала сустрэчу старшыня Віцебскай абласной арганізацыі БХД Таццяна Севярынец. «Віцебшчына даволі багатая на памятныя месцы, дзе была адзначана дзейнасць сябраў хрысціянскай дэмакратыі», – адзначыла яна.