Павал Севярынец: прыезд у Менск Салаўёва сведчыць аб пракрамлёўскай сутнасці рэжыму

24 лістапада 2016 09:18  |  Палітыка

Павал Севярынец: прыезд у Менск Салаўёва сведчыць аб пракрамлёўскай сутнасці рэжыму

“Прыезд і выступ у найлепшай залі Менску рупара імперскай палітыкі Салаўёва – сведчанне пракрамлёўскай сутнасці рэжыму Лукашэнкі”. Такім чынам сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец пракаментаваў маючы адбыцца 25 лістапада ў Палацы Рэспублікі ў Менску выступ расейскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва.

“Тэхналогія тая ж, якая ўжывалася ў Крыме і на Данбасе: абалваньванне людзей прапагандай, правакацыі, а затым і дыверсійныя групы”, – адзначыў ён.

Палітык таксама падтрымаў акцыю пратэсту, якую мае правесці ля Палацу Рэспублікі “Малады фронт”. Паводле яго, гэтая акцыя – “натуральная рэакцыя: мы ня хочам, каб у Беларусі было як на Данбасе”.

Болей навін