МХД Магілёва будуць дамагацца адмены «чорных спісаў» у музыцы

24 лістапада 2016 15:44  |  Палітыка

МХД Магілёва будуць дамагацца адмены «чорных спісаў» у музыцы

У Магілёве прайшло штогадовы сход актыву МХД, на якім былі падведзены вынікі дзейнасці за год. Так, у 2016 году былі праведзеныя акцыі “Супраць вайны, гвалту і тэрарызму”, “Наша Родная мова”, акцыя да Дня барацьбы са СНІДам. Гэтак жа вялася актыўная праца разам з насельніцтвам па рашэнні некаторых лакальных праблем гараджан.

“Нам удалося дамагчыся ад дзяржорганаў вылучэння сродкаў для куплі пандусаў у пад’езды, у якіх пражываюць людзі з абмежаванымі магчымасцямі, вырашэння пытання з рамонтам некаторых участкаў дарог, а таксама вырашэння праблемы, якая хвалявала як студэнтаў Беларуска-Расейскага ўніверсітэта, так і звычайных грамадзян – зрабіць пешаходны пераход каля 2-га корпуса БРУ бяспечным. І гэта заслуга як неабыякавых актывістаў МХД Магілёва, так і грамадзян, якія разам з намі вучацца адстойваць свае правы ў чыноўнікаў”, – адзначыў лідар МХД Магілёва Андрэй Бодзілеў.

Пра вынікі парламенцкай кампаніі распавёў актывіст Васіль Бяляй: “Нягледзячы на тое, што сумленныя выбары ў нашай краіне адсутнічаюць, поспехам можна лічыць тое, што падчас парламенцкай кампаніі была прыцягнута новая актыўная моладзь”.

У другой частцы сходу былі разгледжаны далейшыя напрамкі дзейнасці. Адным з галоўных стане ўзняцце статусу беларускай мовы і культуры. На дадзены момант стан беларускай мовы горшы за рускай. Што датычна культуры, то ў першую чаргу МХД плануе збор подпісаў за тое, каб у Беларусі далі магчымасць свабодна выступаць і на тэлебачанні і радыё спевакам і групам, якія знаходзяцца ў так званых “чорных спісах”: Лявону Вольскаму, Змітру Вайцюшкевічу, групам “Dzieciuki “, Brutto і персанальна Сяргею Міхалку.

Таксама на бліжэйшы год запланавана некалькі лакальных кампаній і акцый.

Болей навін